- О гимназии
- Одно окно
- Новости
- Расписания
- Воспитательная работа
- Учащимся
- Учительская
- Родителям
- Пресс-центр
- Попечительский совет
- Районные ресурсные центры
- Медиатека
- Шестой школьный день
- Школьная форма
- Открываем Китай
- Марракешский договор
- Информационная безопасность
- Инновационная деятельность
- СППС
- Служба медиации
- Обратная связь
- Питание
- Оздоровление
- Год качества
- Конкурс "Открываем Беларусь"
Новое на сайте
ІНТЭРАКТЫЎНАЕ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЕ СВЯТА
Пяты гімназічны інтэрактыўны фестываль “Я люблю Беларусь!” адбыўся днямі на базе “Гімназіі г. Хойнікі”. Фестываль штогод праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага калектыву i кiраунiцтва гімназіі пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама. На гэты раз мерапрыемства прысвячалася Году навукі.
Удзел у фестывалі прынялі каманды раённых гімназій Брагіна, Калінкавіч, Ельска, а таксама сярэдніх школ № 1, 2 Хойнікаў, Глінішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы імя І.П. Мележа, Казялужскай, Стралічаўскай, Судкоўскай сярэдніх школ Хойніцкага раёна.
Фестываль праводзіўся для вучняў 4-9 класаў, у саставе каманд было па шэсць вучняў ад кожнай паралелі і кіраўнік. Асноўным мерапрыемствам фестывалю было выкананне і абарона экспрэс-даследаванняў ў розных напрамках. Арганізатары прадаставілі неабходную літаратуру, лабараторнае абсталяванне, забяспечылі работу кансультантаў, з роляй якіх выдатна справіліся навучэнцы гімназіі.
Адкрыццё фестывалю пачалося маляўнічым самапрадстаўленнем каманд “Няхай жыве школа!”, падчас якога вучні літаральна на працягу хвіліны здолелі эфектыўна і адметна прэзентаваць сябе перад журы і гледачамі. Свята інтэлекту пачалося!
Галоўнымі для кожнай каманды сталі экспрэс-даследаванні. Апрача гэтага каманды прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Універсітэт Навук”, фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве “Лаві момант!”. Падчас усіх выпрабаванняў хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі інтэлектуальныя і лідарскія якасці, праявілі імкненне да перамогі, таму журы няпроста было вызначыцца з прызёрамі.
Уважліва прааналізаваўшы ацэначныя лісты выступленняў каманд журы назвала пераможцаў пятага інтэрактыўнага фестывалю: першае месца – раённая гімназія Ельска і Стралічаўская сярэдняя школа Хойніцкага раёна; другое – Судкоўская сярэдняя школа і гімназія г.п. Брагін; трэцяе месца занялі каманды гімназіі г. Калінкавічы і сярэдняя школа №2.
Святлана ДРОЗД,
выхавацель групы падоўжанага дня
гімназіі г. Хойнікі
Вернуться в раздел Новости
Выберите язык сайта
Поиск по сайту
Контакты
(2346)41024
hnkgimnaziya@roohoyniki.by
ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты